Гарадзенскія „высяленцы” напісалі зварот да Лукашэнкі
Адкрыты зварот да Аляксандра Лукашэнкі накіравалі былыя жыхары дома па вуліцы Пестрака 34А, што ў Гародні. У мінулым годзе гарадзенскія ўлады выселілі жыхароў з інтэрната кватэрнага тыпу ў горшыя памяшканні.
У абароне сваіх правоў людзі дайшлі да Вярхоўнага суда. На думку жыхароў, якія падпісалі зварот, дакументы на засяленне былі скрадзены з архіва.
“Адкрыты зварот – гэта апошні шанец дамагчыся справядлівасці,” – кажуць падпісанты:
– Ну кватэру мне давядзецца па любому будаваць таму, што ў мяне яшчэ дачка 20 гадоў.
– Цяпер можна задумацца, як выхоўваць і чаму навучаць дзяцей, быць патрыётамі гэтай краіны ці не варта.
– Яны не глядзелі ні на непаўнагадовых, грудных дзяцей, ні на людзей з анкалогіяй, якія хворыя на рак, ні на дзетдомаўцаў. Яны не глядзелі ні на каго, яны не глядзелі проста на законы, у нашай краіне кіруюць грошы і карупцыя.
Паводле ўсіх адзінаццаці падпісантаў толькі міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, падчас ліставанняў падтрымала законныя правы грамадзян. Цяпер у доме, дзе было 160 кватэраў, паводле зместу зварота, чыноўнікі засялілі сваякоў, сяброў ды знаёмых.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня