Гарадзенца абвінавачваюць у ДТЗ з удзелам аўтазака



Гарадзенца Аляксандра Вераб’ёва абвінавачваюць у тым, што ён 11 жніўня пашкодзіў аўтазак.

Пра здарэнне распавядае сам Аляксандр, якога цягаюць у міліцыю і Следчы камітэт:

– Каля філармоніі ў мяне машына сапсавалася, вёз лекі. Гэта быў вечар пасля працы, мама жыве на Суворава. Я выязджаў і выязджаў аўтазак, як потым аказалася. Я нават і не бачыў, якая там машына стаіць каля філармоніі. 

Зараз яго справай таксама займаецца ДАІ, супрацоўнікі якога так і не даехалі да месца здарэння:

– Незразумела, чым гэта справа скончыцца. Ёсць цяганіна, кажуць зараз, прыйдзіце потым. Мы з адвакатам прыходзім, нешта тут яшчэ, кажуць прыйсці потым. Невядома, чым гэта скончыцца.

Аляксандра Вераб’ёва пасля здарэння затрымалі людзі ў чорным, моцна збілі і завезлі ў ізалятар часовага ўтрымання. Пра сваё знаходжанне ў ІЧУ Аляксандр узгадвае, як змрочны час, адкуль была малая верагоднасць выйсці жывым.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня