Гарадзенца асудзілі на 1,5 года калоніі за сутычку з лукашэнкаўкай
30 кастрычніка, падчас шпацыру з дачкой, Вадзім Плаўскі падняў з зямлі белыя стужкі і пачаў вешаць іх на агароджу.
Да яго падышла Вольга Бондарава, якая пачала рабіць яму заўвагі і здымаць на тэлефон.
Канфлікт скончыўся сутычкай, падчас якой, са словаў пракурора, «жанчына атрымала комплекс лёгкіх цялесных пашкоджанняў, не звязаных са стратай здароўя».
Суддзя Руслан Хіхол сёння вынес прысуд: 1,5 года калоніі агульнага рэжыму, піша spring96.org.