Гарадзенца асудзілі за канфлікт, справакаваны прадстаўніцай „Инфоспецназа”
Скарга на прысуд гарадзенца Вадзіма Плаўскага, які мае двух непаўнагадовых дзяцей, не была задаволена калегіяй па крымінальных справах абласнога суда.
Летась Вадзім меў сутычку з удзельніцай пралукашэнкаўскай ініцыятывы „Инфоспецназ” – Вольгай Бондаравай. Спробы давесці адвакатам несувымернасць пакарання, якое сама больш цягне, як „хуліганства”, і просьбу не адпраўляць яго ў калонію агульнага рэжыму, не былі прыняты да ўвагі суддзямі. Кажа праваабаронца Раман Юргель, які назіраў за судом:
– Тым жа складам суддзяў: Заяц, Бубенчык і Козел, былі разгледжаны апеляцыйныя скаргі па прыгаворам прысудаў за гэтыя падзеі мінулага году, якія на жаль цалкам не былі задаволеныя. Таксама не быў задаволены і апеляцыйны пратэст пракуратуры на „мяккі” прыгавор.
Прысуд, паўтары гады калоніі агульнага рэжыму, пакінуты без змен. Другая апеляцыйная скарга датычыла Івана Вярбіцкага. Смаргонскі суд прысудзіў яму 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму:
– Яшчэ яго ў турме паставілі на ўлік, як экстрэміста і ўвогуле невыносныя ўмовы, як сказаў яго адвакат, даводзіў у судзе знаходжанне ў турме. Тэрмін у 8 гадоў несуразмерны, а Іван Вярбіцкі быў аніматарам. Як творчы чалавек у каментарах чатаў ашмянскага, а астравецкага, ён даваў каментары, якія год назад заўважыла пракурор, ніхто б не звярнуў увагі, але на гэтыя каментары да палітычных падзей зараз звярнулі.
Разгляд яшчэ адной апеляцыйнай скаргі на прысуд двух братоў і дзвюх сёстраў перанесены калегіяй па крымінальных справах Гарадзенскай вобласці, бо адна з заяўніц асуджаных хварэе.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня