Гарадзенцам паказалі адметнасці міжнароднай фотажурналістыкі



На Другім фотарулеце, што адбыўся ў гарадзенскай антыкавярні “Жывы Час” можна было прасачыць за ўзроўнем развіцця, на якім знаходзяцца жанры мультымедыя сёння. Гарадзенцы ўбачылі працы дзевяці майстроў з розных куткоў свету.

Каб адзначыць адметнасці гэтага мерапрыемства, яно мела назву Спец-рулет.

Пра падрабязнасці такіх праэктаў распавядае гарадзенскі арганізатар Аляксандр Саенка:

 – Cпецыяльная праграма паказу мультымедыйных праектаў, падрыхтаваная сумесна з сусветна вядомым фотаагенцтвам “Пана-спік». Гэтым «Рулеты» і адрозніваюцца ад папярэдніх паказаў, тут будуць працы ад вядучых майстроў – і пра японцаў, якія звальняліся з працы і былі на мяжы самазабойства, і пра бежанцаў, якія пакідалі свае дамы, і пра турмы ў Сьера-Ліёне, у якіх адбываюць пакаранне непаўнагадовыя

[Not a valid template]

На сустрэчу завітала некалькі дзесяткаў маладых жыхароў Гародні, якіх цікавяць сучасныя тэхналогіі.

Беларускае Радыё Рацыя