Гарадзенцаў спыталі: ці пагражае што-небудзь беларускай незалежнасці?



Як вы лічыце, ці пагражае што-небудзь беларускай незалежнасці? Калі так, то ад якой краіны такая пагроза сыходзіць? Такое апытанне на вуліцах Гародні правялі карэспандэнты інфармацыйнага агенцтва БелаПАН:

Гледзячы якую пагрозу мець на ўвазе. Калі ваенная – то пакуль не. На 100 адсоткаў ніхто не перакананы, але не сёння і не заўтра. Я лічу, што Лукашэнка сам нагнятае гэтую абстаноўку.

– Не хачу каментаваць.

– Адкуль я ведаю.

– Думаю, наўрад ці. Я не хвалююся, думаю, усё добра будзе.

– Я думаю, што няма. Усё спакойна.

– Не баюся. Я сама ваеннаслужачая. Усё нармальна.

– Нікому не даю інтэрв’ю.

– Напэўна, не. Нібыта ў нас усё спакойна. Не вядаю, хіба толькі Украіна.

– Усё можа быць, канешне. Можа з Амерыкі штосьці.

– Беларусь моцная і развітая краіна, і таму вайны не будзе.

Іншыя гарадзенцы таксама збольшага адказалі, што, на іх думку, незалежнасці Беларусі нічога не пагражае, тым больш “у нас і ўзбраенне неслабое”, дый увогуле “мы ж мірныя людзі”.

Беларускае Радыё Рацыя. Паводле БелаПАН.