Гарадзенцу прысудзілі год «хіміі» за чатыры пратэсныя надпісы
Суд Леніскага раёна Гародні вынес прысуд часова беспрацоўнаму Дзмітрыю Анчукову, абвінаваціўшы яго ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 Крымінальнага кодэксу). Справу разглядала суддзя Наталля Горбач.
Па матэрыялах абвінавачання Дзмітрый нанёс аэразольным балончыкам чорнага колеру некалькі надпісаў на тарцаў дамоў і прыпынках грамадскага транспарта ў розных месцах горада, якія, на думку следства, абражалі пачуцці грамадзян, дэманстравалі грэбаванне маральнымі каштоўнасцямі і дыскрэдытавалі дзяржаўную ўладу.
Усяго такіх надпісаў ён зрабіў чатыры, чым прычыніў матэрыяльны ўрон камунальным прадпрыемствам на агульную суму 253 рублі 61 капейку.
Вясна