Гарадзенцы: 7 лістапада – не свята
У Беларусі дзяржава адзначае Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, і гэты дзень з’яўляецца выходным.
Што думаюць пра гэты дзень і ці адзначаюць яго гарадзенцы:
– 7-га лістапада для мяне зараз увогуле звычайны дзень. Калі працавала, то гэта быў дадатковы выходны. Не памятаю, каб у нашай сям’і яго адзначалі. На дэманстацыі мае бацькі не хадзілі.
– Дзень 7-га лістапада – для мяне проста звыклы дзень. Я не ўспрымаю яго ні як святочны, ні як выходны. Такі ж самы дзень, як і шэраг іншых. Калісьці, вядома, адзначалі ўсе разам у Савецкім Саюзе, калі была такая традыцыя. Дзень дзяржаўнага перавароту ў суседняй краіне, якое дачыненне да нас ён мае?
– Гэта не свята ўжо ў ніводнай постсавецкай краіне.
– У нашай сям’і яго не адзначаюць у сувязі з тым, што да ўлады прыйшлі бальшавікі. Я лічу, што гэта свята варвараў.
На думку некаторых апытаных гарадзенцаў, лепш бы зрабілі выходным днём Дзяды, чым адзначаць нейкае камуністычнае свята, што адбылося ў суседняй краіне.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота grodnonews.by