Гарадзенцы абураныя зрэзкаю дрэваў



Гарадзенскія абаронцы дрэваў занепакоеныя тым, што адбываецца ў горадзе з зялёнымі пасадкамі. Спіс дрэваў, як хворых, так і здаровых, гарадзенцы склалі ў мінулым годзе і перадалі ў гарвыканкам з рэкамендацыямі па аздараўленні, альбо па санітарных вырубках. Аднак у гэтым годзе замест высечкі ці абцінання хворых дрэваў адбываецца вырубка здаровых. Пра тое, што адбываецца зараз у горадзе з дрэвамі Беларускаму Радыё Рацыя распавядае зялёны актывіст Ігар Лапеха:

– Самы адыёзны выпадак наконт фармавання кроны быў з 200-гадовым дубам у вёсцы Новікі. Яго спачатку абкарналі пад свечку, цяпер яго зрубілі абсалютна. 200-гадовы здаровы дуб. Справа ў тым, што ёсць дрэвы, якія абрастаюць пасля абцінання, а ёсць дрэвы, якія не адрастаюць. Фармаваць крону можна з грабам, можна з ліпай, але ні ў якім разе ні з дубам, ні каштанам, яны не аднаўляюцца.

Апошнімі днямі ў Гародні на вуліцы Леніна абцялі старыя каштаны. Менавіта абцінанне гэтых дрэваў стала апошняй кропкай, пасля якой актывісты звярнуліся ў СМІ.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня.