Гарадзенцы аплацілі штрафы грамадскім актывістам
Больш за тысячу рублёў на аплату штрафаў грамадскім актывістам, якія былі аштрафаваныя за гарадзенскую акцыю 15 снежня 2019 года, было сабрана талакой праз сайт molamola.by.
Сродкаў хапіла на аплату штрафаў Уладзіміра Арцымана, Ежы Грыгенчы і Сяргея Веремеенкі.
Сяргей Верамеенка выказвае шчырую падзяку ўсім беларусам, якія праявілі салідарнасць:
– Дзякуй вялікі ўсім беларусам, якія ахвяравалі. Дзякуй вам вялікі за салідарнасць. Хачу таксама падзякаваць усім, хто прычыніўся, хто дапамагаў нам інфармацыйна. Дзякуй вялікі Радыё Рацыя, дзякуй вялікі Hrodna.life, дзякуй вялікі ўсім незалежным парталам і сайтам, якія посцілі інфармацыю, дапамагалі нам. Дзякуючы вам мы трымаемся, а ў выніку ўсё роўна пераможам.
Збор сродкаў на выплату штрафаў удзельнікам акцый працягваецца на сайце molamola.by.
Беларускае Радыё Рацыя