Гарадзенцы будуць адпачываць у горадзе



У Беларусі працягваецца сезон летніх адпачынкаў. Аднак большасці гарадзенцаў выезд у цёплыя краіны не па кішэні. Пра тое, дзе будуць адпачываць жыхары Гародні, яны адказалі падчас апытання, што адбывалася ў цэнтры горада:

У Гародні, бо грошай няма, каб выехаць куды. Таму толькі Гародня.

– Гэтым летам я адпачываю ў Гародні. Працую ў Польшчы. Прыехаў да родных, блізкіх, сяброў, паўтара года не быў тут.

– Я адпачываю ў сябе на агародзе. Вырошчваю капусту, бульбу, якая добрая ўрадзіла. І сяджу сабе ў хаце. Часам выязджаю на Нёман. Праўда, збіраюся і на мора. На Балтыйскае. Але кажуць, што там нейкая бактэрыя, то вось думаю, ехаць ці не, можа, лепш тут сядзець на якіх-небудзь нашых, беларускіх азёрах.

– Гэтым летам усё-такі давядзецца адпачываць у Беларусі. З такімі цэнамі выезд не па кішэні.

Самым танным выездам у іншыя краіны на адпачынак, што прапануюць гарадзенскія турфірмы, гэта выезд ва ўкраінскую Затоку, аднак нават туды туры забраніраваныя да канца жніўня.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня