Гарадзенцы будуць байкатаваць выбары?



Жыхары гарадзенскай вуліцы Старая Альшанка маюць намер байкатаваць парламенцкія выбары, якія адбудуцца ў верасні бягучага года.

wada3

Каля ста чалавек на працягу месяца пазбаўленыя вады – менавіта гэта стала галоўнай прычынай антыўрадавых настрояў. Чыноўнікі з гарвыканкама ніякім чынам не рэагуюць на шматлікія звароты жыхароў вуліцы, многія з якіх – пенсіянеры і ветэраны працы.

Людзі адзначаюць, што такога стаўлення да насельніцтва не было нават падчас нямецкай акупацыі:

– Немцаў бачыла, перажыла, а цяпер вады лыжкі няма мне. Гэта можна жыць так на свеце, ці сталінскія часы ўжо пачынаюцца ў нас? „І жызнь хараша і жыць харашо!” Без вады людзі засталіся, як нам жыць далей? Паб’юць няхай нас ды ў ямку, каб не мучыліся мы.

– Трэба ж памыцца старэйшаму чалавеку. Не бачыш нічога, і вось што атрымліваецца. Да каго гэта справу мець цяпер? Не патрэбныя людзі.

– Памыцца недзе, пяць тыдняў вады няма – гэта можна так здзекавацца над народам у цяперашні час. Будуць выбары, мы не пойдзем ні на выбары, нікуды.

Галоўнай прычынай адсутнасці вады на вуліцы Старая Альшанка з’яўляецца састарэлае ваданапорнае абсталяванне. Адзінае, што прапанавалі гарадзенскія ўлады жыхарам – давоз вады камунальнымі службамі за аплату, якая складае 1 мільён беларускіх рублёў з чалавека.

[Not a valid template]

Белаурскае Радыё Рацыя, Гародня