Гарадзенцы даведаліся пра праблемы бежанцаў
У Цэнтры гарадскога жыцця Гародні размаўлялі пра сучасныя праблемы бежанцаў. Сустрэча мела назву “Бежанцы ў Беларусі: ці ёсць праблемы і як яны асвятляюцца ў СМІ” і была арганізавана HrodnaMediaRoom і “Цэнтрам падтрымкі бежанцаў.”
У чым актуальнасць праблемы бежанцаў распавядае Наста Лойка, сузаснавальніца арганізацыі Human Constanta:
– Бежанцы – гэта частка нашай сучаснай рэальнасці. І, адпаведна, функцыя журналіста адлюстроўваць тое, што адбываецца. Але гэта дастаткова спецыфічная адчувальная група. Таму журналістам, калі яны пішуць, трэба ведаць шмат фактаў, асаблівасцяў, ведаць як правільна размаўляць з гэтымі людзьмі, як падаваць інфармацыю, каб ім не нашкодзіць. І таму вельмі важна праводзіць такія сустрэчы, каб мы, як праваабаронцы так і журналісты, маглі абмеркаваць як гэтую тэму лепш асвятляць.
Для прэс-сакратара Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага падобная сустрэча стала вельмі важнай:
– Для нас вельмі важна, каб такія вострыя для СМІ тэмы як мова варожасці, праблема мігрантаў абмяркоўваліся ў журналісцкім асяроддзі. Пра тое як пісаць пра гэтую сацыяльную з’яву, якія ёсць акалічнасці, падводныя камяні, як лепш асвятляць. Таму што ўсе мы хочам, каб журналіст пісаў добра, якасна і карэктна.
Арганізатары падкрэслілі, што падобныя сустрэчы будуць адбывацца таксама і ў іншых гарадах Беларусі. Плануецца, што адным з першых гарадоў стане Берасце, дзе праблема бежанцаў з’яўляецца вельмі актуальнай.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня