Гарадзенцы для адпачынку ўсё часцей выбіраюць Беларусь
Прадстаўнікі турыстычных агенцтваў Гародні канстатуюць той факт, што колькасць падарожжаў гарадзенцаў за мяжу зменшылася ў разы. Гарадзенцы пачалі выбіраць для вандровак больш бяспечныя краіны, а таксама падарожжы па Беларусі. Выезд у еўрапейскія накірункі, такія, як Нямеччына і Францыя, карыстаюцца меньшым попытам, чым у мінулыя гады. Пра сітуацыю распавядае дырэктарка турыстычнага агенства “Дон Кіхот” Святлана Якімава:
– У гэтым годзе, я думаю, што самае галоўнае пытанне – дзе будзе бяспечна. І таму пытанне бяспекі вырашае вельмі многае. Да таго ж беларусы выбіраюць больш танныя віды адпачынку, больш танныя накірункі – гэта Балгарыя, Кіпр, Канарскія выспы, пэўныя рэгіёны Грэцыі.
Аляксандр Старыцын, дырэкатр гарадзенскага бюро міжнароднага турызму “Спадарожнік”: Паток турыстаў з сярэдзіны мунулага году ў нас зменшыўся з тае прычыны, што школьнікі не сталі выязджаць у краіны Еўропы. А паколькі праца беларускага “Спадарожніка” ў асноўным пабудавана на супрацы са школьнікамі, то і маем такі вынік. Сёння школьнікі ў асноўным падарожнічаюць па Беларусі.
Віталь Мацута, дырэктар турыстычнай фірмы “Каламбус-тур”: Вельмі мала турыстаў цяпер едзе на адпачынак. Тым не менш, як і раней, накірунак Балгарыі, Турцыі, Егіпта ўсё ж такі захоўваецца, і гэтыя краіны ў лідарах.
Прадстаўнікі турыстычных агенцтваў канстатуюць той факт, што ў cувязі з адсутнасцю фінансаў гарадзенцы пачалі выбіраць адпачынак у Беларусі. Павялічылася колькасць экскурсій па Гародні і выезды на прыроду – на бліжэйшыя рэкі ды азёры, дзе прапануюць новыя віды адпачынку: сплавы на байдарках, ці пешыя падарожжы.
Беларускае Радыё Рацыя