Гарадзенцы наракаюць на немагчымасць самастойнай рэгістрацыі на візы



Новы графік рэгістрацыі візавых анкет у Генеральным консульстве Рэспублікі Польшча у Гародні не пазбавіў жыхароў вобласці ад складанага працэса атрымання візы.

Віза

Пачынаючы з ліпеня, дыпламатычная пляцоўка тры разы на месяц у сістэме   e-konsulat прапануе даты рэгістрацыі візавых анкет па будніх днях.  Аднак, колькасць жадаючых не зменшваецца, а зарэгістраваць анкету застаецца такой жа складанай справай, як і было да зменаў, калі рэгістрацыя ажыццяўлялася адзін раз на месяц – адзначаюць гарадзенцы.

– Калі зрабіць больш спрошчаную рэгістрацыю, консульства не справіцца на памежжы, бо кожны захоча візу.

– Мы займаемся перавозкамі, у нас штодня бусы ездзяць на Беласток, возяць людзей, і то нам праблематычна было адкрыць візу для кіроўцаў. Нам давялося адмыслова пісаць консулу ліст у электронным выглядзе. І консул нам дапамог.

– Грамадзяне Беларусі імкнуцца трапіць у Еўропу, як турысты ці на закупы. У тую самую Расею ніхто не едзе, як турыст, туды едуць зарабляць грошы. А ў Еўропу едуць іх траціць.

– Рэгіструюся сама, не выкарыстоўваю дапамогу агенцтваў.

– Мы побач. Тут і Літва і Польшча, здаецца, што не павінна быць ніякіх абмежаванняў, каб паехаць, пабачыць свет.   

Штомесяц Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні выдае да 12 000 візаў.

Пасля ўвядзеннем з 23 чэрвеня новых правілаў атрымання шэнген-візаў, паводле якіх паўстала неабходнасць здаваць біяметрычныя дадзеныя, колькасць візаў, якія выдае польскае консульства ў Гародні, нязначна зменшчылася.

Беларускае Радыё Рацыя