Гарадзенцы пра доўгія выхадныя: адзначым плённай працай
Для большасці гарадзенцаў аб’яўленыя ў Беларусі доўгія выходныя з 8 па 11 сакавіка – гэта час, калі можна зарабіць грошы, таму што ў гэты час чакаецца наплыў турыстаў , як з Беларусі, так і з бліжэйшага замежжа.
Пра правядзенне сваіх выхадных гарадзенцы распавялі на вуліцах горада:
– Частка выхадных у нас будзе працоўная. А на астатнія дні паедзем у Менск, праўда, таксама па працоўных справах, але магчыма на гэтыя выхадныя перанясецца святкаванне маіх заўтрашніх народзінаў.
– Дома, разам з сям’ёй. Залежыць ад надвор’я. Калі будзе добрае, можна будзе пайсці пагуляць.
– Я хачу паехаць са сваёй дзяўчынай да яе бацькоў. Пасля мне прыйдзецца вяртацца на працу.
– Мне пашанцавала, у мяне будуць выхадныя. 8-га правяду разам са сваёй дзяўчынай. У пятніцу едзем разам з ёй у Менск на канцэрт. У суботу вяртаемся і будзем проста адпачываць.
Таксама вялікі працэнт гарадзенцаў на выхадныя збіраецца наведаць Беласток, альбо іншыя гарады Польшчы з мэтай шопінгу, альбо культурнага адпачынку.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота tio.by