Гарадзенцы праігнаравалі прыезд Улаховіча



Прыезд кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Ўлаховіча ў Гародню не выклікаў зацікаўлення ў жыхароў горада над Нёманам. На сустрэчу прыйшлі ўсяго два пенсіянеры, журналісты, давераныя асобы кандыдата ды прадстаўнік тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Сустрэча павінна была адбыцца ў актавай залі тэхналагічнага каледжа.

Мікалай Улаховіч разлічваў на тое, што навучэнцы каледжа ў прымусовым парадку будуць прысутнічаць на сустрэчы, але адміністрацыя навучальнай установы нікога не змушала ісці на мерапрыемства, што выклікала абурэнне ў Мікалая Ўлаховіча:

— Я не разумею такога стаўлення, бо я ўпершыню сутыкаюся сёння тут, на Гарадзеншчыне з такім стаўленнем. Хоць я, у прынцыпе на шмат і не разліваў, бо па Гарадзенскай вобласці у нас склалася так, што мы практычна паказалі, што галасоў мы тут не бралі. Асноўныя мае галасы знаходзяцца ў Менску, Менскай вобласці, іншых абласцях.

Як паказала кампанія па зборы подпісаў за кандыдатаў у прэзідэнты, Мікалай Улаховіч не мае падтрымкі ў жыхароў Гародні. Паводле дадзеных цэнтральнай выбарчай камісіі, на Гарадзеншчыне, ініцыятыўная група Мікалая Ўлаховіча не сабрала аніводнага подпісу.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня