Гарадзенцы прыйшлі падтрымаць Ціханоўскую



Амаль 500 гарадзенцаў рознага ўзросту выйшлі на Савецкую плошчу, каб падтрымаць кандыдата пратэсту Святлану Ціханоўскую. Гэтым разам у Гародню завітаў і яе муж блогер Сяргей Ціханоўскі.

Гарадзенцы распавядаюць, што прыйшлі менавіта на сустрэчу з ім:

– Прыйшоў, каб падтрымаць сумленныя выбары. Калі, напрыклад, Лукашэнкі не будзе, то ён дакладна не будзе прэзідэнтам. Калі яго не будзе ў кандыдатах, то гэта лагічна. А каб яго не было ў кандыдатах, вось якраз уся гэта рэч і збіраецца.

– Ва ўсялякім разе надзея такая, бо ўжо ўсё дастала ўсіх.

– Людзі, канешне, сабраліся. Але, я лічу, што для такога горада як Гародня, гэта вельмі мала.

– Я думаю, што мы павінны выступаць у любым выпадку, нейкія пікеты, якія зараз праходзяць супраць улады, каб выступаць за нашу базавую свабоду. Каб была свабода выбару, свабода выказвання сваёй думкі і г.д.

– Дзеля таго, каб падтрымаць свабоду, каб былі змены ў нашай краіне ў рэшце рэшт. Хопіць ужо, надакучыла за 26 год. Немагчыма глядзець гэтую хлусню па тэлебачанні.

Цягам некалькі гадзін у цэнтры горада ўтварылася 4 чаргі, у якіх стаялі людзі, што падпісваліся за Святлану Ціханоўскую. Для гэтага адмыслова ў горад прыехалі прадстаўнікі ініцыятыўнай групы з іншых гарадоў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча