Гарадзенцы распавялі пра ўплыў каронавіруса на жыццё
Гарадзенцы амаль не заўважаюць ніякага ўплыву каронавіруса, аднак закрыццё межаў і адсутнасць турыстаў вельмі адмоўна ўплываюць на сітуацыю ў горадзе.
Пра тое, што змянілася ў горадзе, жыхары Гародні адказалі падчас апытання :
– Сітуацыя з каронавірусам моцна на мяне паўплывала, у першую чаргу з-за зачыненых межаў, таму што адмянілася маса паездак, падарожжаў. І адмяніліся канцэрты як у межах Еўропы, так нават і на тэрыторыі Беларусі. Хоць нас гэтая праблема спасцігла ў апошнюю чаргу. Але нават у маленькіх гарадах ужо адмаўляюцца збірацца на масавыя мерапрыемствы.
– Асабліва не паўплывала, не тое, што паніка адбываецца, але прысутнічаюць нейкія засцярогі, нейкае засмучэнне з гэтай нагоды, што робіцца ў свеце, жыццём каранціна ўсё ж такі ў нас у Беларусі, таму што меры перасцярогі павінны выконвацца.
– Асабіста на маё жыццё гэты вірус пакуль ніяк не паўплываў, толькі гэта заўважна на месцы працы, што становіцца менш людзей, наведвальнікаў. У прынцыпе, пакуль, дзякуй Богу, усё ціха і спакойна.
– Я працую ў агульнахарчы, і я адчуваю, што паўплывала, таму што стала менш людзей, адпаведна менш выручкі. Гэта дрэнна для нас.
РР: А ці стала больш людзей у масках?
– Я б не сказала, што больш людзей у масках з’явілася, але абмяжоўваюць паступова абдымкі, кантакты, пацісканні рук. Так, гэта бачна.
Установы горада ўвялі сацыяльныя межы для сваіх кліентаў: супрацоўнікі банкаў размаўляюць з кліентамі на адлегласці метр, а на пошце ўсталявалі адлегласць да двух метраў. Аднак каранціну ў Беларусі пакуль няма.
Беларускае Радыё Рацыя