Гарадзенцы распрануліся за халяўны абутак
У мінулую нядзелю ў гарадзенскай абутковай краме „ARIZONA” праходзіла зусім незвычайная для Беларусі акцыя – усім тым, хто прыйшоў у краму ў плаўках або купальніку было дазволена выбраць сабе любую пару абутку бясплатна.
[Not a valid template]
Як распавялі s13.ru у адміністрацыі крамы, ніхто не чакаў такога ажыятажу, тым больш, што акцыя анансавалася толькі ў афіцыйнай групе сеткі УКантакце.
