Гарадзенцы развіталіся з навукоўцам Іванам Лепешавым



Гарадзенцы развіталіся з вядомым беларускім навукоўцам, прафесарам Іванам Лепешавым. Развітанне прайшло ў фае корпусу філалагічнага факультэту ўніверсітэту імя Янкі Купалы.

[Not a valid template]

На развітанне прыйшлі ня толькі блізкія і калегі па працы. Апошнюю даніну павагі Івану Лепешаву прынеслі студэнты, аспіранты, былыя яго вучні.

Пра нябожчыка, як пра буйнога навукоўца згадвае яго калега, прафесар Аляксей Пяткевіч.

– Ён стварыў па сутнасці сваю навуковую школу беларускай фразеялогіі. Чалавек выдаў каля 50 кніг на вельмі салідным узроўні, усё ў яго выверана. І гэта паказчык вельмі сур’ёзны статуса вучонага. Прафесар Лепешаў быў сапраўдным беларускім патрыётам. І на гэтай глебе ў яго было шмат праблем, канфліктных сітуацый – і ва ўніверсітце, і ў горадзе, і ў рэспубліцы, ён не скрываў сваіх поглядаў.

Падчас развітання прысутныя правялі мемарыяльны мітынг, дзе згадалі пра веліч Івана Лепешава, параўноўваючы яго з Яўхімам Карскім ды Іванам Насовічам.

IMG_4215

Пасля грамадскага развітання адбылася паніхіда ў Пакроўскім саборы.

Пахаваны Іван Лепешаў на могілках “Аульс” у сектары ветэранаў.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя