Гарадзенцы скардзяцца на дзеянні ДФР у пракуратуру



Гарадзенцы скардзяцца на дзеянні Дэпартамента фінансавых расследаванняў у пракуратуру Гарадзенскай вобласці.

У скаргах гаворка ідзе аб правядзенні праверкі ў дачыненні да Вольгі Вялічкі, дырэктара Гарадзенскага дзіцячага хоспіса. Аднак скаргі на дзеянні і рашэнні органа, які вядзе крымінальны працэс, якія паступілі ў электронным выглядзе, не падлягаюць разгляду ў парадку, прадугледжаным Крымінальна-працэсуальным законам, паведамілі ў пракуратуры.

Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў прыйшлі ў Гарадзенскі дзіцячы хоспіс 22 кастрычніка ў межах праверка ўхілення службовых асоб і супрацоўнікаў хоспіса ад выплаты падаткаў. Забралі два камп’ютары, дакументы, працоўны нататнік дырэктара з кантактамі.

У Дэпартаменце Hrodna.life не змаглі даць інфармацыю аб ходзе праверкі. Са сваіх крыніц дырэктар хоспіса даведалася, што справа звязана з магчымым вырабам у хоспісе і продажам бел-чырвона-белых сцягоў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: prokuratura.gov.by