Гарадзенцы стварылі антыкаляндар у абарону беспрытульных жывёл
Гарадзенскі фатограф Ян Хведчын і арганізацыя ў абарону жывёл „Адданае сэрца” прадставілі каляндар, у якім беспрытульныя жывёлы горада „распавялі” свае гісторыі на фоне гарадскіх славутасцяў.
Аўтар ідэі стварэння гэтага календара піяр-менеджар Міхаіл Ліс лічыць, што назва „антыкаляндар” абраная невыпадкова:
– Кожная з іх трымала на шыі шыльду са сваёй кароткай гісторыяй біяграфіі, то бок той драматычнай, трагічнай гісторыі, якая здарылася. Тыя гісторыі, якія здараюцца часцей за ўсё, самыя частыя гісторыі. Чаму антыкаляндар, бо звычайна каляндар асацыюецца з нечым прыемным, што будзе вісець цэлы год і цешыць наша вока, а дадзены антыкаляндар асацыюецца з праблемай.
На думку Міхаіла Ліса праблема забойства бадзяжных жывёл з’яўляецца вельмі актуальнай для Гародні:
– На дадзены момант тэма праблемы беспрытульных жывёлаў вельмі важная. Кожны год больш за 4 тысячы кошак і сабак вылаўліваюцца і знішчаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам. Акрамя гэтага вялікая колькасць жывёлаў збіваюцца ў зграі, нападаюць на людзей, на жывёлаў. Гэта праблема на жаль не вырашаецца тымі метадамі, якія робяцца цяпер. То бок, калі б яно працавала, то напэўна ўжо беспрытульных жывёл не было б.
Гарадзенскі антыкаляндар быў дасланы ва ўрад краіны з апісаннем тых выгодаў, якія прынясе прыняцце закону аб адміністрацыйным пакаранні людзей, якія выкідаюць жывёлаў на вуліцу.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя