Гарадзенцы супраць канцэрта “легенды рускага шансона”



Не дапусціць канцэрта Віктара Мілько (Каліны) ў Гародні заклікаюць прадстаўнікі дэмакратычных партыяў.

Зварот супраць выступу гэтага адэпта „рускага света” ў Гародні,  занеслі ва ўладныя кабінеты абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў.  Кажа  прадстаўнік Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Сяргей Верамеенка:

– Тое, што ў сценах каледжа мастацтваў ладзіцца канцэрт расейскага шансона, – гэта не вельмі добра. Доўгі час наш каледж насіў імя Алаізы Пашкевіч (Цёткі). А вось зараз мы бачым, што адбываюцца такія канцэрты недвухсэнсоўных асоб, адыёзных, якія выступаюць за аддзяленне часткі суверэннай суседняй нам дзяржавы.

У калектыўным звароце ўдзельнікі падпісной акцыі заўважылі, што Віктар Каліна неаднаразова нелегальна бываў на акупаванай тэрыторыі Украіны, у Данбасе і Крыме. На думку заяўнікаў, некаторыя  ягоныя дзеянні могуць разглядацца як парушэнне арт. 133 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Гаворыць Сяргей Верамеенка:

– У сацыяльных сетка Віктар Мілько (Каліна)  публічна выкладае свае фотаздымкі са зброяй, са сцягамі непрызнаных Данецкай і Луганскай рэспублік. Гэты чалавек мае ўзнагароду “Абаронца Наваросіі”.  Я думаю, што гэта як мінімум можа быць падставай, каб праверыць яго на прадмет наёмніцтва. Ці не ўдзельнічае ён у баявых аперацыях супраць Украіны.

Нагадаем, што 2 лістапада на сцэне актавай залы навучальнай установы „Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў»  мае прайсьці канцэрт “легенды рускага шансона” (прамая цытата з афішы) Віктара Мілько (Каліны) «Эх, разгуляй!».

                                                              * * * 

Кіраўніцтву УА „Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў»

Начальніку Галоўнага упраўленьня ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Версоцкаму А. Л.

Начальніку Галоўнага упраўленьня ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага гарвыканкам Ярашэвічу А.А.

                                                             ЗВАРОТ

          2 лістапада ў сценах навучальнай установы УА „Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў»  пройдзе канцэрт “легенды рускага шансона” (прамая цытата з афішы) Віктара Мілько (Каліны) «Эх, разгуляй!».

           Акрамя таго, што культурная каштоўнасць рускага шансона, як музычнага жанру, сама па сабе выклікае пытанні, творчы і жыццёвы шлях Віктара Мілько (Каліны) не адпавядае каштоўнасным і ідэалагічным прынцыпам выхавання моладзі Рэспублікі Беларусь. Больш за тое, некаторыя ягоныя дзеяньні могуць разглядацца як парушэньне арт. 133 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

          Віктар Мілько Каліна неаднаразова наведваў часова акупаваныя тэрыторыі Луганскай і Данецкай абласцей Украіны, дзе фатаграфаваўся разам з прадстаўнікамі сепаратысцкага руху, маючы на форменным адзенні знакі ўзнагароды  і трымаючы зброю ў руках. У так званай ДНР Віктар Мілько атрымаў некалькі узнагарод, сярод каторых “Защитник Новороссии» (https://www.youtube.com/watch?v=GCXHispr-Ns). З чаго можна зрабіць выснову, што Віктар Мілько (Каліна) мог удзельнічаць у баявых дзеяннях на баку самаабвешчаных тэрарыстычных арганізацый. Сьпявак неаднаразова выказваў падтрымку сепаратыстам, у тым ліку ў сваіх песнях (https://www.youtube.com/watch?v=uyIlupOQl-0, https://www.youtube.com/watch?v=TyI_OjalO4k https://www.youtube.com/watch?v=IWCPrRnpMCE ). У сацыяльных сетках ён дазваляе сабе прыніжаць людзей па нацыянальных і моўных прыкметах, выкарыстоўваючы вульгарныя звароты мовы і нецэнзурную лексіку, называючы некаторых грамадзян Беларусі “недабеларусамі” і г.д.

            На падставе вышеэпералічанага просім разгледзець пытанне аб недапушчэнні правядзення канцэрта.

                                           

             Верамеенка С.    _______________________

             Грыгенча Е.        _______________________

             Саранчукоў В.    _______________________

                           

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня