Гарадзенцы супраць падвышэння пенсійнага ўзросту
Міжнародны валютны фонд настойліва рэкамендуе беларускім уладам працягнуць пенсійныя рэформы, каб пасля 2022 года ліквідаваць пенсійны разрыў. Па дадзеных экспертаў трэба падняць ўзрост для атрымання пенсій да 65 год як для жанчын, так і для мужчынаў.
Падчас невялікага апытання ў Гародні жыхары настойліва выказаліся супраць такога ўвядзення.
– Гэтая дзяржава робіць, тое што робіць – падвышае пенсійны ўзрост. З гэтага выйсце – запрашаць сюды імігрантаў працаваць. Мне здаецца, што трэба спрабаваць выходзіць з гэтай сітуацыі сваімі сіламі. Тым больш усё роўна людзі працуюць.
– Сёння я аб гэтым так сур’ёзна не задумваюся, таму што мне да пенсіі далёка. Але гэта даволі складанае пытанне. Таму што з аднаго боку яго сапраўды трэба падвышаць. З іншага боку – пенсіі ў нас невялікія і людзі жывуць не так шмат, не такая працягласць жыцця як у Заходняй Еўропе, ці там у Злучаных Штатах.
– Я думаю, што не дажыву да пенсіі. Мне сёння 25 гадоў. А так, як пенсійны ўзрост павялічваюць кожны год, то я дакладна не дажыву да пенсійнага ўзросту. Я буду ставіцца да пенсійнага ўзросту нармальна толькі тады, калі будуць нармальна ставіцца да нашай медыцыны. Таму з такой медыцынай якой у нас можа быць вялікі пенсійны ўзрост.
Зараз у Беларусі ідуць на пенсію ў 62 гады, а жанчыны – у 57, чакаецца, што за 2017—2022 гады пенсійны ўзрост жанчын вырасце з 55 да 58 гадоў, а мужчын — з 60 да 63 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя