Гарадзенцы ўзгадваюць Плошчу-2006 (абноўлена)



Мінула 10 гадоў з акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы Менску ў знак нязгоды з фальшаваннем прэзідэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 года. Гэта была самая масавая і працяглая акцыя пратэсту ў гісторыі Беларусі. Яна адбывалася з 19 па 24 сакавіка 2006 года.

CE7DDAA6-C110-4257-9E5B-C5E250E15ADE_w640_r1_s

Пра тое,  што адбывалася 10 год таму ў Менску і Гародні, распавядаюць грамадскія актывісты.

Кажа старшыня гарадзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:

Ад 2006 года даволі пазітыўныя ўспаміны. Мы між сабой нават часам жартуем. Напрыклад, я ведаю дакладна ўчастак, дзе за Аляксандра Мілінкевіча прагаласавала 100% выбарцаў. Гэты ўчастак быў у Кастрычніцкім РАУСе, дзе напярэдадні вызвалілі з камер усіх адміністрацыйна затрыманых. Увесь пастарунак быў запоўнены сябрамі каманды. Таму можна гарантаваць 100-адсоткавы вынік, калі прыйшлі да нас са скрынкай.

2006 год не стаў для нас пераломным, але дадаў вялікую дозу пазітыву, зараду на далейшую дзейнасць.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Чым яму запомніўся 2006-ты год, кажа  грамадскі актывіст і журналіст Дзяніс Івашын:

– Татальнай зачысткай грамадскіх актывістаў падчас так званых прэзідэнцкіх выбараў. У нас у Гародні гэта закранула ўсе грамадскія аб’яднанні і палітычныя партыі. Увесь актыў сядзеў на нарах.

Адміністратар гарадзенскага форума Аляксей Радс:

– 2006 год запомніўся перш за ўсё затрыманнямі. Хоць у нас і не было масавых мерапрыемстваў.

Краязнаўца Ян Лялевіч:

– Плошчу-2006 мы ўспрымаем не толькі як лагер на Кастрычніцкай плошчы, а цэлы комплекс мерапрыемстваў пасля выбараў 2006 года. У маіх успамінах праяўляецца вялікая скруха, бо мы вельмі чакалі перамен і недзе ў глыбіні сэрца верылі, што выбары стануць пераломнымі. 

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Падзеі 2006 году сталі кавалкам беларускай гісторыі, пра тое што адбывалася на Плошчы напісаныя кнігі і знятыя дакументальныя фільмы. Людзі, удзельнікі тых падзей былі вымушаны звольніца, некаторыя з’халі за мяжу, ці змянілі сферу сваёй дзейнасці.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота RFE/RL