Гарадзенцы – за адкрытую працу дэпутатаў



Гарадзенскі актывіст, кіраўнік ініцыятывы “Гародня” Анатоль Мышкевіч стварыў петыцыю на старонцы petitions.by .  У петыцыі збіраюць подпісы за тое, каб паседжанні  трансляваліся на старонцы гарвыканкаму ў адкрытым доступе.

Пра створаную петыцыю кажа Анатоль Мышкевіч:

– Нам увесь час гавораць пра бясплатную медыцыну і адукацыю, але ў людзей пастаянныя паборы ў дзіцячых садках і школах. Таму мы хочам бачыць усю працу чыноўнікаў, каб разумець, што яны робяць не так. Калі будуць трансляцыі, чыноўнік двойчы падумае перад тым, як прыняць рашэнне. Бо людзі будуць бачыць, што ён робіць не так.

Па словах Анатоля Мышкевіча, трансляцыя паседжанняў таксама можа прадухіліць карупцыю:

– Чыноўнік, калі будзе прымаць рашэнне, будзе думаць пра жыхароў горада, а не пра свае ўласныя інтарэсы ці інтарэсы сваяка ці знаёмага, з кім ён дамовіўся прыняць тое ці іншае рашэнне.

Актывіст ужо звяртаўся ў Гарадзенскі гарвыканкам з патрабаваннем трансляцыі, але адказ гарадскіх уладаў лічыць чарговай адпіскай. Па словах актывіста, гарадскія ўлады мусяць цяпер адказаць на петыцыю іншым чынам.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня