Гарадзенцы знаёміліся з працай хоспіса ў Беластоку
Група з Гародні наведала Хоспіс Божага Наканавання ў Беластоку. Гэта валанцёры, якія штодзень займаюцца асобамі з абмежаванымі магчымасцямі. Паколькі ў Гародні няма падобнага тыпу ўстановаў, на прыкладзе беластоцкага хоспісу хочуць навучыцца, як правільна займацца хворымі, кажа Іна Клапаток з Гародні:
– Мы прыехалі, каб навучыцца. Спава ў тым, што я маю дзяўчынку. Якая можа перасоўвацца толькі на вазку. Нас ніхто не вучыў, як патрэбна дзетак перасаджваць з ложка на вазок, якім чынам іх карміць, як памыць дзіця. А тут нам паказалі ўсё гэта.
Ініцыятыва візіту гасцей з Беларусі належыць дырэктару „Карытас” Гарадзенскай дыяцэзіі, ксяндзу Віталію Дабраловічу. Цягам тыдня працаўнікі беластоцкага хоспісу падзяліліся досведам служэння асобам з абмежаванымі магчымасцямі, хворым ды адзінокім.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота tutajglogow.pl