Гараджане распачалі дачны сезон (фотарэпартаж)



На Поўдні краіны, у прыватнасці ў ваколіцах Берасця, дачнікі ўжо паспелі пасадзіць бульбу, цыбулю і часнок. Пасеялі моркву і радыску. Часова цёплыя дні змяніліся пахмурнымі і халоднымі, таму градкі пераважна стаяць накрытыя спанбондам. У цяпліцах жа расліннае жыццё кіпіць з пачатку красавіка, калі не з канца сакавіка.

Пенсіянерка Валянціна Дабрыніна летам цалкам перабіраецца з берасцейскай кватэры ў маленькі летні домік у садовым таварыстве. А пакуль жанчына ездзіць на любімае лецішча па меры неабходнасці — з дзецьмі на машыне ці на аўтобусе. Як і ў многіх дачнікаў, кватэра жанчыны вясной ператвараецца ў своеасаблівы філіял лецішча, бо менавіта тут вырошчваецца расада цеплалюбных раслін. Валянціна Паўлаўна стараецца пазбягаць мінеральных угнаенняў, таму на дне скрынак з перцамі ляжаць бананавыя скуркі – крыніца калію для раслін. Калі расада яшчэ крыху падрасце, агародніца пачне паліваць іх рыбным настоем — яшчэ адно праверанае натуральнае ўгнаенне. 1_s 2_s

3_s

У Берасці Валянціна Дабрыніна толькі шэсць гадоў. Раней яна жыла на Бярозаўшчыне, а калі выйшла на пенсію, пахавала маці, дочкі вырашылі забраць яе ў горад, бліжэй да сябе. Лецішча было абавязковай умовай, каб былая настаўніца і загадчыца дзіцячага сада пагадзілася пераехаць у вялікі горад. Дзеці гэтую ўмову выканалі.

4_sНа класічных пяці сотках агарода расце не толькі, а можа, і не столькі гародніна — тут цэлы батанічны сад з кветак і дэкаратыўных раслін. Кветкі — гэта асобная жарсць Валянціны Паўлаўны, і на іх яна не шкадуе ні сіл, ні грошай. А каштуе гэтае захапленне не танна, калі ўлічыць, што адзін карэньчык ірыса каштуе 60 тысяч, а півоні – увогуле пад 400. Можна было б, канешне, кветкі і не купляць, але ж жанчыне цікава абнаўляць асартымент і заводзіць невядомыя для сябе экземпляры. Калі эксперымент з развядзеннем удаўся — агародніца без шкадавання дзеліцца насеннем і карэннем з суседзямі, але ніколі нічога не прадае. У пачатку красавіка якраз яшчэ не позна рассадзіць шматгадовыя расліны і раздарыць лішкі.

5_s

6_s

7_s

8_s

9!_s

9_s

10_sСуседзі Валянціны Дабрынінай у той самы час крапяць медным купарвасам дрэвы, пілуюць дровы, нешта садзяць. Пенсіянеры спяшаюцца, каб паспець на дзённы аўтобус да горада. Некаторых мы падвозім на машыне, і яны абменьваюцца навінамі пра агульных знаёмых і абмяркоўваюць, па якіх прыкметах вызначаць час пасадкі бульбы. 85-гадовая бабулька заўсёды арыентуецца на першыя бярозавыя лісточкі, а наша гераіня – на камяк зямлі, які павінен мякка рассыпацца, а не разваліцца на часткі. Трэці пажылы пасажыр народных прыкмет не выдае, але пагаджаецца з кампаніяй, што са зменай клімату моцна змяніліся і прыкметы.

Я іх слухала і думала: жыццёвыя рэчы абмяркоўваюць. Не тое, што мы – усё курс долара ды чарговы прэзідэнцкі ўказ.

11_s

Іна Хоміч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара