Гародня: 10 год дапамогі хворым дзецям
Гарадзенскі Дзіцячы хоспіс адзначае 19 верасня 10 год сваёй дзейнасці. За гэты час арганізацыя правяла сотні акцый, валанцёры сабралі вялікую колькасць грошай на дапамогу цяжка хворым дзецям.
Пра тое, як стваралася арганізацыя, распавядае дырэктарка Гарадзенскага Дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка:
– Мне было 24 гады, я была ў дэкрэтным адпачынку з першым дзіцём. Добрая сям’я, добры муж, усё ў нас было ў парадку. Да мяне звярнуліся дзве матулі, якія хацелі дапамагчы сваім цяжкахворым дзецям. Яны шукалі дапамогі. Тады ў Гародні было няшмат дабрачынных грамадскіх арганізацый. Зараз нашмат больш арганізацый, якія дапамагаюць. Тады іх наогул не было. Я вырашыла, што можна зрабіць нешта такое цікавае і карыснае.
На дадзены момант Дзіцячы хоспіс з Гародні мае амаль 10 чалавек персаналу і арганізацыя дапамагае амаль сотні цяжкахворых дзетак.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя