Гародня: 15-годдзе “Кажаноў” адзначылі гульнёй
15-гадовы юбілей адной з самых старых камандаў гарадзенскага праекта “Начны горад” – “Кажаноў” адзначылі масштабнай гульнёй.
Гульня адбывалася па закінутых аб’ектах Гарадзенскага раёна, дзе амаль з паўсотні аматараў экстрэмальных гульняў шукалі розныя рэбусы і заданні. Пераможцам гульні стала каманда GTA. Кажа адзін з гульцаў гэтай каманды Дзяніс “foster”:
– Вельмі цікавая гульня была. Па-першае, спадабалася тое, што вельмі дынамічна ўсё адбывалася. Логікі былі рэальная, не было такога, каб мы гадзінамі сядзелі на ўзроўнях. То бок усё было ў дынаміцы, бегалі, гульня была не цяжкая. Мы фінішавалі, але хацелася яшчэ гуляць. Запасаў сілы было яшчэ на гадзін пяць. Дзякуй аўтарам.
На фінішы кожная каманда атрымала ад аўтараў ахладжальныя напоі, а тройка прызёраў -каштоўныя прызы і падарункі.
Беларускае Радыё Рацыя