Гародня: абвешчаны прысуд па крымінальнай справе Зімніцкага і Паляка



У Гародні працягваецца разгляд крымінальных справаў супраць удзельнікаў мірных акцыяў. У Кастрычніцкім судзе  Дзмітры Зімніцкі і Кастусь Паляк суддзём Дзмітрыем  Кедалем асуджаны паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэксу – гвалт супраць міліцыі пры выкананні службовых абавязкаў.

Дзмітрыя пакаралі двума з паловай гадамі зняволення з адбываннем пакарання па месцы жыхарства, а Кастуся Паляка – 3 гадамі хіміі. Ён быў вызвалены з залы суда пад падпіску пра нявыезд, з адбываннем пакарання ў паселішчы адкрытага тыпу. За працэсам назіраў праваабаронца Беларускага Хельсінкскага камітэту Раман Юргель:

– Не атаясамлівалі з мірнымі пратэстоўцамі. Сказалі, што чатаў Тэлеграм яны не чыталі, пра сітуацыю нічога не ведаюць. Яны адмежаваліся ад гэтай сітуацыі. Мы ведаем, як праводзяцца судовыя разгляды. Мы ведаем, што зараз робіцца. Больш за 20 тысяч чалавек затрымана было па Беларусі. Таму гэтыя хлопцы выбралі такую пазіцыю, каб сябе абараніць. Па трое дзетак малых, таму яны выбралі такую пазіцыю абароны.

Хлопцы мелі ў мінулым праблемы з законам, а таму пракуратура вельмі імкнулася іх справы аб’яднаць у адну. І з гэтай нагоды Беларускае тэлебачанне надта ірвалася на такую „сэнсацыю”, каб пазней паказаць: моў, – „вось хто ходзіць на акцыі!! – хуліганы.” Хаця, як высветлілася,  яны нават не знаёмыя паміж сабою.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня