Гародня: акцыя ў памяць загінулых
У Гародні адбылася сімвалічная акцыя ў памяць аб загінулых у Беларусі. Некалькі дзясяткаў гараденцаў на беразе Нёмана пускалі на ваду вянкі са знічамі ў памяць аб загінулых беларусах ад крывавага рэжыму дыктатара.
Міліцыя не ведала пра гэтую акцыю і таму яна адбылася без затрыманняў.
Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя
