Гародня: анімацыйная экскурсія да Дня памяці ахвяр Халакосту



Гарадзенскі журналіст і аўтар кнігі “Горад адзін, успаміны розныя” Руслан Кулевіч правёў разам з акторамі незалежнага тэатра анімацыйную экскурсію. Экскурсія была прысвечана Дню памяці ахвяраў Халакосту і адбывалася на тэрыторыі гета №1, якое немцы арганізавалі ў цэнтры Гародні падчас акупацыі.

Пра экскурсію распавядае Руслан Кулевіч:

– Паказалі, як немцы вешалі людзей, у якіх умовах яны знаходзіліся. Як каралі габрэяў за тое, што яны выходзілі за тэрыторыю гета. Паказалі лесвіцу з надмагільных пліт. Запрасілі ўдзельніка тых падзей, які заходзіў у гета да сваіх суседзяў, – ён жыў ля сінагогі. Прыйшло шмат людзей.

Адным з тых, хто распавёў пра жахі вайны, быў доўгажыхар Яўген Пікаловіч, які жыў ў час ІІ Сусветнай вайны непадалёу ад гета:

– Усё памятаем. Не дай Бог бачыць тое і перажыць, што перажылі габрэі і беларусы, што тут жылі. Не дай Бог! Беражыце тое, што ў вас ёсць.

 Экскурсія сабрала амаль сотню гарадзенцаў рознага ўзросту і яна была першай спробай рэдакцыі Hrodna.life паказаць іншае жыццё ў Гародні.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня