Гародня – без незалежнага друку



Адсутнасцю незалежнай друкаванай прэсы сустракае Гародня дзень друку. Інфармацыйную прастору горада над Нёманам улады зачысцілі адной з першых у краіне – арышты і затрыманні журналістаў, якія пачаліся напрыканцы 90-х – пачатку 2000-х гадоў, працягваюцца па сённяшні дзень. Адміністрацыйныя справы супраць фрылансераў і шматмільённыя штрафы – сённяшняя штодзённасць, якая, па словах журналіста Алеся Дзянісава, не выклікае аптымізму.

– Ціск, я думаю, звязаны ў першую чаргу з тым, што набліжаюцца выбары.  Праводзяцца падобныя атакі з боку органаў улады менавіта пад нейкія даты. Спачатку ціха-ціха. Але калі набліжецца нейкая істотная падзея, як адразу ўзмацняецца ціск. У выніку, мне падаецца, усё ідзе да татальнай зачысткі.

Незалежныя друкаваныя медыі ў Гародні выдае адзіная арганізацыя – непрызнаваны беларускімі ўладамі Саюз палякаў. Газета “Голас з-над Немна ў выгнанні” і часопіс “Магазын польскі ў выгнанні” выдаюцца ў суседняй Польшчы і падпольна распаўсюджваюцца на тэрыторыі краіны, пераважна сярод польскай меншасці.

Беларускае Радыё Рацыя