Гародня: больш дзясятка акруг – без альтэрнатывы
На пасяджэнні Гарадзенскай гарадской камісіі па выбарах у мясцовыя саветы 2018 года сталі вядомыя вынікі рэгістрацыі кандыдатаў ў дэпутаты. Пра вынікі рэгістрацыі распавядае доўгатэрміновы назіральнік Віктар Сазонаў:
— З 52 прэтэндэнтаў не зарэгістравалі 5 чалавек. З іх два чалавекі з яскравай апазіцыі: прадстаўнік прафсаюза РЭП Васіль Корабаў і спадарыня Котава, прадстаўніца АГП. У іх знайшлі парушэнні: не былі зарэгістраваныя аўтамабіль і кватэра. Такія ж парушэнні былі знойдзены яшчэ і ў трох іншых чалавек. Цікавая акалічнасць, што вельмі шмат безальтэрнатыўных акруг.
Адзін з ўдзельнікаў выбараў 2018 году пенсіянер Мікола Салянік лічыць гэтыя выбары цыркам:
— Я сядзеў на пасяджэнні гэтай камісіі і сам у душы пасміхаўся, што таксама ўдзельнічаю ў гэтым цырку. Па некаторых падліках дванаццаць ці болей акруг зусім безальтэрнатыўныя, дзе ідуць толькі кандыдаты ад улады. Гэта сведчыць пра тое, што людзі не давяраюць гэтым выбарам.
Ужо з 19 студзеня ў Беларусі пачынаецца перыяд актыўнай агітацыі за кандыдатаў. Мясцовыя выбары адбудуцца ў кріне 18 лютага 2018 году.
Беларускае Радыё Рацыя