Гародня: да актывісткі прыйшлі міліцыянты і адвезлі ў РАУС
Да гарадзенскай актывісткі Любові Сарлай, якую неаднаразова затрымлівалі па артыкуле 23.34, прыйшлі міліцыянты.
Па словах актывісткі, супрацоўнікі праваахоўных органаў прыйшлі, каб дзяўчына падпісала нейкія паперы
РР: Міліцыя да вас прыйшла?
Любоў Сарлай: Так.
РР: Колькі міліцыянтаў?
Любоў Сарлай: Двое.
РР: Што яны ад вас хочуць?
Любоў Сарлай: Не ведаю. Папярэджваюць, каб я на вуліцы не выходзіла.
РР: Даўно яны да вас прыйшлі?
Любоў Сарлай: Вось толькі зараз.
РР: Даюць нейкую паперу?
Любоў Сарлай: Я вось пагляджу, што яны мне паказваюць. Але сфатаграфаваць не даюць.
Пасля размовы з міліцыянтамі Любоў Сарлай павезлі ў Кастрычніцкі РАУС Гародні на вуліцу Гая.
На Любоў Сарлай цягам апошніх 4 месяцаў было складзена каля 6 пратаколаў за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, частка пратаколаў міліцыянты складалі не затрымлівая дзяўчыну, а за тое, што яна вывешвала свае фатаздымкі ў інстаграме. Па некалькіх пратаколах судовая справа была спынена, бо мінулі тэрміны даўніны.
Беларускае Радыё Рацыя