Гародня: дапамога з канвоем ад Генконсульства Польшчы



У Гарадзенскі інфекцыйны абласны шпіталь прыйшоў гуманітарны канвой з Польшчы. 

Распавядае Генеральны консул Рэспублікі Польша ў Гародні Яраслаў Ксёнжык:

– Гэтая дапамога была арганізавана польскім МЗС пры ўдзеле іншых арганізацый, у тым ліку дзяржаўнай пажарнай службы, тэхніка і кіроўцы якой удзельнічаюць у дастаўцы груза. Каардынуе акцыю польскі консул і амбасадар Міхальскі. Зараз даставілі груз на Гарадзеншчыну. Тут антыінфекцыйная сродкі, маскі.

Паводле Генеральнага консула, гэтая дапамога не толькі для шпіталёў Гародні і Менска:

– Арганізацыйна кіруе дапамогай консульства ў Гародні. Мы стараемся, каб да шпіталёў наш канвой трапіў без праблем. А затым накіруемся ў Менск. І даставім груз для тых, хто патрабуе яго ў Менску, але не толькі ў Менску, магчыма і ў іншых гарадах.

Гарадзенская вобласць пакуль па колькасці захварэўшых на каронавірус знаходзіцца на апошнім месцы ў Беларусі – каля 200 захварэўшых .

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча.