Гародня: дзясяткі лістоў палітвязням
Гарадзенская сям’я Верамеенкаў напісала дзясяткі лістоў – віншаванняў на Новы год і Каляды беларусам, якія знаходзяцца за кратамі.
Кажа Сяргей Верамеенка:
– Гэта важная справа, важна рэч, для тых людзей, якія зараз церпяць, знаходзяцца ў зняволенні. Яны абмежаваныя ў інфармацыі, яны абмежаваныя ў нашых размовах, у нашым камунікацыях. Сам памятаю, калі ў 2017 годзе сядзе на сутках, канешне, было вельмі прыемна, калі атрымліваеш лісты, атрымліваеш паштоўкі ад розных людзей, у тым ліку і ад незнаёмых.
Сяргей Верамеенка канстатуе, што таксама вельмі рады атрымліваць лісты. Вось напрыклад сёння ён атрымаў два лісты ад палітвязня Яўгена Разнічэнкі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча
