Ежы Грыгенчу арыштавалі на 10 сутак (абноўлена)
Ежы Грыгенчу засудзілі да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
* * *
Гарадзенскага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ежы Грыгенчу выклікалі ў Кастрычніцкі РАУС Гародні, што на вуліцы Гая.
Пра гэты выклік у міліцыю кажа сам актывіст:
– 2 верасня суддзя накіраваў маю справа на дапрацоўку, таму я думаю, яны сёння дапрацуюць і, у мяне ёсць такія падазрэнні, што сёння мяне і асудзяць, там і пакінуць.
РР: А як вы думаеце, будуць суткі, ці гэта будзе штраф? Ёсць нейкія думкі?
– Адчуванне, што будуць суткі. Толькі пытанне: колькі?
Актывіста спрабавалі асудзіць 2-га верасня за падзеі сярэдзіны жніўня, калі гарадзенцы чакалі страйкуючых працоўных каля тытунёвай фабрыкі, аднак тады працоўныя не выйшлі да жыхароў гораду ці іх не выпусціла адміністрацыя фабрыкі.
Беларускае Радыё Рацыя