Гародня: імпрэза да 70-годдзя Алеся Госцева
У Цэнтры гарадскога жыцця адбылася імпрэза да 70-годдзя гарадзенскага настаўніка і краязнаўцы Алеся Госцева. Госцеў вядомы ў горадзе не толькі як сааўтар адной з першых краязнаўчых кніг “Кронан”, але і як выкладчык ліцэя, астраном і эсперантыст.
Пра свайго настаўніка распавядае гісторык Андрэй Вашкевіч:
– Алесь Пятровіч Госцеў – гэта наш настаўнік, гэта духоўны лідар, наколькі дарэчна тут ўжываць тэрмін “гуру”, але напэўна так яно і ёсць, таму што гэта чалавек, які захапляе не толькі сваёй цікавасцю да гісторыі, а ўвогуле сваім стылем жыцця, таму што ён жыве гісторыяй, ён жыве мінулым, ён жыве нашым горадам, ён сапраўды любіць усю гэтую справу. І відавочна, што горад дае яму сілы, горад яго любіць у адказ.
Для мастака Алеся Сурава Алесь Госцеў гэта прыклад гарадзенскага гісторыка:
– Госцеў – з кагорты такіх людзей, на падмурку якіх базуецца ўся гісторыя. Таму што ўсе гісторыкі заняты самі сабою, кнігамі, выданнямі, нейкімі даследаваннямі, архівамі. Рэальную гісторыю даследуюць, складаюць у шафы, складаюць у тэчкі вось такія, як Госцеў. І менавіта часцей за ўсё захаваная гісторыя, рэальная гістрыя, якую мы затым ведаем, праз 200-300-500 гадоў – гэта праца такіх, як Госцеў, якія ціха, незаўважна ідуць сваёй дарогай.
Для самога Алеся Госцева імпрэза стала нечаканасцю і на ёй у якасці падарунка быў уручаны партрэт, які намаляваў Алесь Сураў, паказаны фільм, які некалькі год таму зрабілі журналісты тэлеканала Белсат, а таксама невялікія падарункі ўручылі яго калегі і вучні.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя