Гародня: Канстытуцыя не працуе



У Дзень Канстытуцыі, які адзначаюць 15 сакавіка ў Беларусі, наш карэспандэнт Сяргей Апановіч зрабіў невялічкае апытанне ў цэнтры Гародні.

Гавораць гарадзенцы:

– Для  мяне гэта, на жаль, сшытыя паперкі, якія нічога не значаць, якія не нясуць ніякага сэнсу. Тое, што там напісана, і тое, што адбываецца больш чым паўгода ў нашай краіне, паказвае, што яна не выконваецца. Ніякіх правоў, ніякіх свабодаў. Гэта вельмі сумна. Вельмі хочацца верыць, што ў нас будзе новая Канстытуцыя, якая будзе не проста на паперы, а якая будзе выконвацца.

– Нічога яна не значыць, бо яна не дзейнічае. Яна мёртвая, як увесь наш урад. Як свята я гэты дзень ніколі не адзначаў.

Дзень Кастытуцыі ў Беларусі раней адзначаўся на дзяржаўным роўні, асабліва гэта было святочна ў першыя гады пасля прыняцця Асноўнага закона краіны. Былі святочныя канцэрты, вывешваліся нацыянальныя сцягі і гучала музыка.  

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота: ekskursii.by