Гародня: каранціну няма, але ў транспарце – маскавы рэжым
У Гародні не абвяшчаюць каранцін, але ўводзяць маскавы рэжым у транспарце.
Пра сітуацыю ў горадзе распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– Гарадзенскае тралейбуснае ўпраўленне з 29-га траўня ўводзіць маскавы рэжым, паведаміла выданне NewGrodno.by. Такія рэкамендацыі вісяць у кожным тралейбусе горада. Гэта новаўвядзенне яшчэ не падтрымаў аўтобусны парк горада і прыгарадныя маршруткі. Аднак маскавы рэжым ужо больш месяца існуе ў гарадзенскіх паліклініках і бібліятэках. Тыдзень таму падобныя рэкамендацыі з’явіліся ў вялікіх гандлёвых кропках горада. Аднак рэкамендацыі па так званаму маскаваму рэжыму ў горадзе не выконваюцца, такое адчуванне, што людзі ў горадзе стаміліся ад двухмесячнага „недакаранціна”. Дзяржава не ўводзіць каранцін і гэта вельмі цяжка адбіваецца на бізнесе, кавярнях і крамах.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота grodnonews.by
