Гародня: крымінальная справа за кліп Rammstein



Гарадзенца Андрэя Галавенку спрабуюць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за перапост  у сацыяльнай сетцы кліпа гурта Rammstein.

Спаравай маладзёна займаецца Следчы камітэт, куды некалькі дзен таму  запрасілі Андрэя Галавенку:

– Следчы запрасіў у кабінет. Сказаў, што знайшлі на маёй старонцы ў VK парнаграфічны ролік. Я сказаў, што нічога такога не размяшчаў. Аказваецца, кліп Rammstein – Pussy. Але ж гэта кліп афіцыйнага гурта. Следчы сказаў, што ён прызнаны экспертамі парнаграфічным. Паказалі мне пастанову і паведамленне, што заведзена крымінальная справа.

На думку праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча, маладзён не меў ніякага намеру рапаўсюджваць парнаграфію:

– Відавочна, што малады чалавек, якому на той момант было 19 гадоў, не меў ніякага намеру распаўсюджваць нейкія парнаграфічныя матэрыялы. Само прызнанне гэтага кліпу парнаграфічным таксама дастаткова спрэчнае. Безумоўна, ён брутальны. Безумоўна, можна назваць яго вульгарным, але адкрытай парнаграфіі хіба што ў гэтым кліпе няма. Ну, і тым больш, гэта быў разавы перапост.

Андрэй Галавенка ў бліжэйыя дні мусіць заключыць дамову з адвакатам, а таксама маладзён просіць ў сацыяльных сетках падтрымаць яго фінансава, каб аплаціць паслугі адваката.    

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня