Гародня: „Лісты палітвязняў: ад 1996 года да нашых дзён”



„Лісты палітвязняў ад 1996 года да нашых дзён” – выстава пад такой назвай адкрылася ў Гародні. Яе падрыхтаваў Цэнтр даследвання грамадзянскай суполнасці Беларусі. Яна складаецца з 11-ці стэндаў, якія прадстаўляюць ліставанне, публікацыі, фотаздымкі і вытрымкі з паказанняў палітычных вязняў рэжыму Лукашэнкі.

Кажа аўтарка праекта Паліна Сцепаненка:

– Лісты збіраліся паўгады і сабралася больш за паўтары тысячы. Справа ў тым, што палітвязні ў нас з’явіліся ў 1996 годзе. Ужо 22 гады, як існуюць людзі, якія за свае перакананні, за сваю дзейнасць знаходзяцца за кратамі.

На мерапрыемстве прысутнічалі былыя палітвязні: Павел Мажэйка, Анджэй Пачобут, Алесь Бяляцкі і Алесь Кіркевіч. Яны падзяліліся ўласнымі ўспамінамі.

На імпрэзу прыйшло некалькі дзясяткаў гарадзенцаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня