Гародня: людзі ізноў выйшлі на плошчу
У Гародні, нягледзячы на папярэджанне старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму Мячыслава Гоя, людзі сабраліся на плошчы Леніна, каб чарговы раз выказаць нязгоду з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў і пратэст у сувязі з гвалтоўнымі дзеяннямі сілавікоў падчас мірных акцый.
На плошчы сабралася каля 2 тысяч чалавек. Гукаўзмацняльнай апаратуры няма. Час ад часу праязджае міліцэйская машына, з якой папярэджваюць, што мерапрыемства – несанкцыянаванае.
Каля плошчы Леніна праязджаюць машыны з міліцыянтамі з чырвона-зялёнымі сцягамі.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота Сяргея Апановіча і Якуба Сушчынскага
