Гародня: майстэрня дапамогі лекарам пераехала



Гарадзенская майстэрня, дзе валанцёры шылі ахоўную вопратку для дактароў, што працуюць з каронавірусам,  вымушана пераехала ў памяшканне дзіцячага хоспіса.

Пра тое, чаму гэта адбылося і што паўплывала на гэты пераезд, тлумачыць кіраўніца майстэрні Святлана Пінчук:

-17-га – 18 чысла мы атрымалі раптоўныя прадпісанні пра тое, што з намі хочуць разарваць дамову. І просяць нас з’ехаць у самы бліжэйшы час. Тыдзень – два ў нас занялі перамовы, бо на руках была дамова аб працягненні нашага знаходжання ў гэтай майстэрні да 31 снежня. Падпісаная асабіста дырэктарам. Таму мы былі ўпэўненыя ў сваёй слушнасці і думалі, што гэта нейкая памылка. Праз тыдзень пасля першай паперы да нас пачалі прыходзіць камісіі, складаць акты.

Па словах Святланы Пінчук, валанцёры вырашылі не перапыняцца ў працы, і проста пераехаць на стары адрас:

-Вырашылі, што спыняцца нельга, бо медыкам катастрафічна патрэбна ў вялікім аб’ёме. І ізноў жа  ў сувязі з апошнімі падзеямі нам давялося менш працаваць. Таму мы працуем па новым адрасе  ў дзіцячым хоспісе. Працуем крыху меншым складам і мы зрабілі пазменную працу. Хтосьці працуе ў першы тыдзень тры дні, хтосьці – другія два дні. Працягваем працаваць у дзіцячым хоспісе.

Святлана Пінчук упэўнена, што праца іх майстэрні вельмі патрэбная для медыкаў гораду, бо падчас каронавірусу складзены вялікі спіс замоваў для медычнах установаў Гарадзеншчыны, каму патрэбныя камбінезоты, бахілы ды іншыя ахоўныя рэчы.   

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня