Гародня: настаўнікі стаяць каля Купалаўскага ўніверсітэта



Каля корпуса Купалаўскага ўніверсітэта, што на вуліцы Ажэшкі, ужо некалькі гадзін стаяць настаўнікі ды настаўніцы з розных гарадзенскіх школаў з кветкамі і белымі балонікамі.

Настаўнікі выйшлі, каб падтрымаць сумленныя выбары, а таксама супраць гвалту з боку міліцэйскіх органаў:

– Каб можна было смела адказаць, што ты – педагог, што ты – настаўнік. Таму мы хочам паказаць, што не ўсе настаўнікі былі ў выбарчых камісіях, што ёсць сумленныя настаўнікі. І што мы падтрымліваем незалежную, вольную Беларусь. І мы хочам сказаць: “Не, гвалту!” Мы хочам сказаць, што вучылі нашых вучняў зусім іншаму: дабрыні, свабодзе, роўнасці. А галоўнае – Бог не ў сіле, а Бог у праўдзе.

– Каб падтрымаць народ Беларусі, паказаць, што  і настаўніцы разам з усімі. За справядлівасць.

РР: Скажыце, а шмат настаўнікаў сярод вашых знаёмых, якія былі ва ўчастковай камісіі?

– Канешне. Але ж нас з калегай не бралі ў камісію, бо мы задаем пытанні, бо мы сумленныя.

Па словах настўнікаў, у акцыі прымаюць удзел настаўнікі каля 20 гарадзенскіх школаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Сяргея Апановіча