Гародня: назіральнікі падаюць новыя факты фальсіфікацыі
Незалежны назіральнік Аляксандр Абуховіч, што назіраў на выбарах у чыгуным шпіталі Гародні, лічыць выбары на гэтым участку сфальсіфікаванымі.
Кажа Аляксандр Абуховіч:
– Быў назіральнікам на пятым участку 51-ай выбарчай акругі. Сядзеў і падлічвай галасы. Усе прагаласавалі 100%. Закрыўся ўчастак. Пачаўся падлік галасоў. Лічыла толькі старшыня камісіі. Калі яна пачала падлічваць галасы, я ўстаў, каб лепш бачыць. Бачыў, што птушкі ў бюлетэнях стаялі ў розных квадраціках. Калі я ўстаў, яна паглядзела на назіральніка, якім з’яўляўся галоўны ўрач гэтай бальніцы. Ён ухвальна хітнуў галавой, і яна далей пачала лічыць. І атрымалася, што з 38, хто прагаласаваў, 37 за Кір’як, адзін супраць.
Аляксандр Абуховіч знайшоў у шпіталі чалавека, голас якога не ўлічылі.
– Я асабіста бачыў, што там у другіх квадраціках былі птушкі. Пасля гэтага я выйшаў на вуліцу і сустрэў чалавека, які ляжыць у той бальніцы, спытаў, ці галасаваў ён. Ён адказаў, што галасаваў і аддаў свой голас не за Кір’як. І быў вельмі здзіўлены, як так атрымалася. У цэлым вось такія выбары ў нас.
Назіральнік падаў некалькі скаргаў старшыні камісіі, у акруговую і абласную камісіі пра тое, што выбары на гэтым участку былі сфальсіфікаванымі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча