Гародня: незалежнага назіральніка выклікаюць у міліцыю
У Гародні аднаго з незалежных назіральнікаў, што актыўна назіраў за выбарчым працэсам ў кампаніі “Права Выбару” выклікаюць у міліцыю.
Кажа назіральнік:
– Патэлефанавалі з незнаёмага нумара, прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі. Спыталіся, дзе са мною можна паразмаўляць. На пытанне з якой нагоды, адказалі, што паступіў сігнал на 102 дваццаць хвілін таму, пра мой удзел у масавых беспарадках. Папрасілі прыехаць у міліцыю. Я адмовіўся. Яны сказалі, што будуць мяне шукаць.
Па словах назіральніка, падобныя пагрозы-тэлефанаванні атрымліваюць і іншыя незалежныя назіральнікі Гародні.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
